Франка-іспанская вайна (1635—1659)
Франка-іспанская вайна — вайна 1635—1659 гадоў паміж Францыяй і іспанскімі Габсбургамі за панаванне ў Еўропе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Франка-іспанская вайна з’яўлялася часткай Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. Паводле Камп’енскага дагавора са Швецыяй Францыя ў 1635 годзе абвясціла вайну Іспаніі. Асноўныя бітвы праходзілі ў прыгранічных абласцях у Пірэнеях, у Фландрыі, а таксама на моры. Найбольш значную перамогу Францыя атрымала ў бітве пры Ракруа.
Вестфальскі мір 1648 года, які завяршыў Трыццацігадовую вайну, не прымірыў абедзве краіны, і яны працягнулі супрацьстаянне. У 1654 годзе на баку Францыі выступіла Англія. Вырашальнай бітвай вайны стала бітва каля Дзюнкерка 14 чэрвеня 1658 года, таксама вядомая як Бітва ў дзюнах, у якой войскі іспанцаў, якімі камандавалі Хуан Аўстрыйскі Малодшы і прынц Кандэ, пацярпелі паражэнне ад франка-англійскіх войскаў пад камандаваннем віконта дэ Цюрэна. Прычынай паражэння сталі няўзгодненыя дзеянні паміж Хуанам Аўстрыйскім, які паспяшыў з атакай, і Кандэ.
7 лістапада 1659 года на востраве Фазанаў на рацэ Бідасоа, па якой праходзіла граніца Францыі і Іспаніі, быў падпісаны Пірэнейскі мір, паводле якога Францыі адыходзіла частка Фландрыі і іншых памежных зямель, а Англіі — Дзюнкерк. Таксама ў знак мірных намераў дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Ізабелы Французскай Марыя Тэрэзія Іспанская была заручана з французскім каралём Людовікам XIV, а вяселле адбылося ў чэрвені 1660 года. Іспанія пасля не змагла выплаціць пасаг, што дало нагоду Людовіку XIV пачаць Дэвалюцыйную вайну.
Зноскі
- ↑ гл. Нідэрландская рэвалюцыя
- ↑ гл. Партугальская вайна за незалежнасць
- ↑ гл. Сегадорскае паўстанне
- ↑ а б гл. Англа-іспанская вайна (1654—1660), Парыжскі дагавор (1657)
- ↑ гл. Іберыйская унія
- ↑ Clodfelter, M. Warfare and Armed Conflicts: A Statistical Encyclopedia of Casualty and Other Figures, 1492-2015, 4th ed. p. 40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Franco-Spanish War, 1635-1659 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 11 мая 2012.
- War and Social Upheaval: The Impact on Boy's Clothing--Specific 17th Century Conflicts (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 11 мая 2012.
- Franco Spanish War Facts (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 11 мая 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Baron de Barante. Le Parlement de Paris et vie de M. Molé. — Paris, 1859.
- Julia Pardoe. Louis XIV and the Court of France. — London, 1888.
- Ralph Connor. The Fronde. — Oxford, 1905.
- Lettres du Cardinal Mazarin. — Paris, 1878–1906.